Спадчына: Карніевіч Мікалай Іванавіч
Чацвер, 05 Сакавік 2026 10:52
28 снежня 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Карніевіча (1941–2020), палкоўніка міліцыі, былога начальніка Кобрынскага РАУС
Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Ганна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.